Вячаслаў Бурскі, фота director.by

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманне гендырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага, піша Tut.by.

— Так, затрыманы. Але гэта чалавек, там сям'я, трэба разабрацца, — сказаў Аляксандр Канюк.

Артыкула, па якім затрыманы Вячаслаў Бурскі, генпракурор не назваў.

— Я хачу дачакацца пэўных вынікаў. Як былы суддзя, ведаю, што бываюць апраўдальныя прысуды. Як потым глядзець чалавеку ў вочы? — заявіў Канюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0