Здарэнне адбылося 3 лютага ў храме на вуліцы Ліможа. 45-гарадзенец познім вечарам 3 лютага залез у царкву, выбіўшы шыбу

«Мужчына раней бываў у царкве, таму ведаў, дзе стаіць скрыня для ахвяраванняў. Выкраў скрыню, у якім было амаль 400 рублёў, і збег», - распавялі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Крадзеж выявілі толькі на раніцу. Нягледзячы на гэта, падазраваны быў аператыўна устаноўлены. Скрыню для ахвяраванняў знайшлі, а вось грошы мужчына паспеў патраціць. Пры сабе ў яго засталося ўсяго 25 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0