Фелікс Каспяровіч / pintaram.com

Фелікс Каспяровіч / pintaram.com

Генпракурор Аляксандр Канюк пацвердзіў, што старшыня праўлення ААТ «Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр» Фелікс Каспяровіч затрыманы. Пра гэта ён заявіў журналістам 6 лютага, піша Еўрарадыё.

Цяпер Каспяровіч знаходзіцца пад вартай. 

Звесткі пра затрыманне Каспяровіча з'явіліся ў СМІ ў сярэдзіне студзеня 2019 года. Тады партал tut.by пісаў, што ад пачатку года абавязкі старшыні праўлення БРМЦ выконвае Міхаіл Гоцман. 

ААТ «Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр» створанае ў кастрычніку 2017 года і з'яўляецца даччыным прадпрыемствам Нацбанка, які мае 99,9% акцыяў. Таксама акцыянерам таварыства з'яўляецца ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0