Андрэй Янчэўскі. Фота kurjer.info

Андрэй Янчэўскі. Фота kurjer.info

Янчэўскаму — 38 гадоў. У студзені 2014 года ўзначаліў Слуцкі раён. Раней працаваў у сельскай гаспадарцы, таксама быў намеснікам кіраўніка Астравецкага раёна.

У першым сваім твіце чыноўнік пажадаў случчанам у новым годзе аптымізму і ўдачы.

У сваім мікраблогу мэр Слуцка расказвае пра кадравыя перастаноўкі ў райвыканкаме, а таксама на прадпрыемствах горада.

Акрамя працоўных момантаў, Андрэй Янчэўскі таксама дзеліцца навінамі жыцця горада, рэтвіціць краявіды роднай Астравеччыны і пагаджаецца з трапнымі афарызмамі. 

На сённяшні дзень у Янчэўскага 93 падпісанты. У каментарах да твітаў людзі адзначаюць, што праз сацыяльную сетку будзе прасцей данесці інфармацыю кіраўніцтву горада. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?