Міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на пасяджэнні калегіі ведамства выказаў заклапочанасць з нагоды таго, што ў школах завышаюць адзнакі, піша БелТА.

Летась у Беларусі ўпершыню прайшлі рэспубліканскія кантрольныя: па матэматыцы — у сёмым класе, па геаграфіі — у дзясятым. Такім чынам у Мінадукацыі хацелі даведацца, наколькі аб'ектыўна ацэньваюць веды школьнікаў. «Вынікі проста здзівілі. Па матэматыцы 60% навучэнцаў не пацвердзілі адзнакі, выстаўленыя школьнымі настаўнікамі. Колькасць тых, хто атрымаў за рэспубліканскую кантрольную па матэматыцы 9-10 балаў, менш на 8%, 7-8 балаў - на 18%. Ёсць падстава задумацца, чаму ў школах завышаюцца адзнакі», — канстатаваў міністр.

У гэтым навучальным годзе рэспубліканскія кантрольныя работы пройдуць у дзясятых класах па гісторыі Беларусі, матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Пісаць іх будуць у шэрагу школ, а таксама ва ўсіх гімназіях і ліцэях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0