Расія не разглядае пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі сваіх ракет у адказ на выхад ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, піша ТАСС

«Што тычыцца размяшчэння ракет на тэрыторыі Беларусі, то гэта, вядома, не будзе адбывацца, бо гэта не патрабуецца. Дзеючая канфігурацыя нашай сумеснай ваеннай групоўкі дазваляе вырашыць любыя ваенныя задачы, зыходзячы з тых пунктаў дыслакацыі, дзе знаходзяцца нашы сродкі ўдару ў адказ, не прасоўваючы іх ні на якую іншую тэрыторыю», - сказаў ён.

Раней расейскі пасол заяўляў, што «бяспека Рэспублікі Беларусь застрахаваная ўзброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і ядзерным парасонам». Бабіч таксама ўказаў, што на гэта ідуць гіганцкія сродкі з расійскага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0