Раней у мінскім метро ставілі эскалатары ЭТ-5М, вырабленыя яшчэ ў савецкім Ленінградзе. У 2007 годзе, калі на «Кастрычніцкай» тры старыя стужкі эскалатара мянялі на чатыры новыя, закупілі мадэль ЕТК-215 з украінскага горада Крамянчуг. У падземных пераходах і гандлёвых цэнтрах Мінска (у тым ліку падземных) ставяць амерыканскія эскалатары Otis і фінскія Kone. На чыгуначным вакзале нядаўна змантавалі новыя эскалатары грэцкай кампаніі Kleemann. Але зараз іх могуць пацясніць айчынныя эскалатары — з Салігорска.

ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю» выпускае эскалатары і травалатары. «У 2014 годзе для патрэб новых станцый 3-й лініі Мінскага метрапалітэна быў распрацаваны праект тунэльнага эскалатара ЭБТ-02М з глыбінёй пад'ёму ад 3,2 м да 25 м», паведамляецца ў афіцыйнай гісторыі кампаніі. Салігорскія эскалатары ўжо стаяць на станцыі метро «Новакрастоўская» ў Санкт-Пецярбургу.

У каталогу фірмы знайшліся рэндары эскалатараў на будучых станцыях Мінскага метро. Хуткасць руху палатна — 0,75 метра ў секунду, правазная здольнасць — 8 910 чалавек у гадзіну. На «Плошчы Францішка Багушэвіча» будуць двухстужачныя эскалатары, на «Юбілейнай» і «Вакзальнай» — чатырохстужачныя.

Таксама на вытворчасці распрацавалі і травалатар КПБ-02М з даўжынёй перамяшчэння ад 10 да 100 метраў з хуткасцю руху палатна 0,5—0,75 метра ў секунду і правазной здольнасцю ад 7 да 9 тысяч чалавек у гадзіну. Вядома, што паміж станцыямі «Вакзальная» і «Плошча Леніна» ўсталююць травалатар, але чыёй ён будзе вытворчасці, пакуль не ўдакладнялася.

Станцыя «Юбілейная».

Станцыя «Юбілейная».

Станцыя «Вакзальная».

Станцыя «Вакзальная».

Станцыя «Вакзальная».

Станцыя «Вакзальная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?