Грамадства1818

Звольнены суддзя, які пасадзіў Бяляцкага. Два месяцы таму за хабары пасадзілі яго ўплывовую маці

Падчас чарговай ратацыі страціў пасаду суддзя Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка — той самы, што ў 2011 годзе выносіў палітычна матываваны прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, а пасля трапіў пад еўрапейскія санкцыі.

Сяргей Бандарэнка, фота з тэлеграм-канала.

Паводле прэзідэнцкага ўказа, Бандарэнка і яшчэ 16 суддзяў сышлі «ў сувязі з выхадам у адстаўку, сканчэннем тэрміна паўнамоцтваў альбо па ўласным жаданні».

Тэлеграм канал «Кульгавы д'ябал» сцвярджае, што сапраўднай прычынай стала крымінальная гісторыя яго маці, намесніцы дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Тамары Бандарэнка.

Тамара Бандарэнка. Некалі Tut.by называў яе у топе-12 жанчын, «ад якіх складана адвесці погляд».

Напрыканцы 2018 года «Белгазета» паведамляла акалічнасці працэсу над Тамарай Бандарэнка. Яе судзілі за хабарніцтва разам з галоўнай доктаркай санаторыя «Срэбраныя ключы» Людмілай Санец.

«58-гадовая Бандарэнка прымала хабары ад кіраўніцтва санаторыяў Беларусі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яе кампетэнцыю, — закупку цэнтрам пуцёвак і паслуг у санаторыяў для размеркавання па арганізацыях і паспяховага праходжання планавай атэстацыі ўстаноў», — гаварылася ў публікацыі.

Яна атрымала ў якасці хабару магчымасць пражывання ў санаторыі ў нумары павышанай камфотнасці на працягу 420 сутак і жыла там.

Нумар санаторыя, у якім бясплатна пражывала Тамара Бандарэнка. Фота sk.gov.by

У выніку намесніца дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Тамара Бандарэнка атрымала 7,5 года зняволення, а таксама штраф 350 базавых велічыняў.

«Наша Ніва» звязалася з былым суддзёй Сяргеем Бандарэнкам, каб спраўдзіць інфармацыю пра прычыны яго сыходу.

«Не хачу каментаваць. Гэта маё рашэнне, я прыняў такое рашэнне», — адказаў ён. Пра сувязь між лёсам маці і ўласным звальненнем Бандарэнка таксама не адказвае: «Не хачу абмяркоўваць свае прыватныя справы з незнаёмымі».

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць