Праўленне Нацбанка прыняло рашэнне пакінуць без змены стаўку рэфінансавання, паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Цяперашні ўзровень стаўкі рэфінансавання, 10%, дзейнічае з 27 чэрвеня 2018 года і з'яўляецца паўторам гістарычнага мінімуму. Да гэтага ў гісторыі незалежнай Беларусі стаўка рэфінансавання ў памеры 10% гадавых дзейнічала толькі на двух часавых адрэзках — з 1 снежня 2006 года да 31 студзеня 2007 года, два месяцы, і з 1 кастрычніка 2007 года па 30 чэрвеня 2008 года, дзевяць месяцаў. Наступнае пасяджэнне Нацбанка, на якім будзе разглядацца магчымасць змянення стаўкі рэфінансавання, запланавана на 3 мая, так што рэкорд працягласці дзеяння мінімальнай стаўкі будзе пабіты, дадае Tut.by

Таксама захоўваецца стаўка па крэдыце авернайт (11,5%), стаўка па дэпазіце авернайт з 13 лютага павышаецца да 8,5% гадавых.

«Захаванню стаўкі рэфінансавання і стаўкі па крэдыце авернайт на фоне нявызначанасці знешніх умоў развіцця эканомікі спрыяла перавага фактараў, якія забяспечваюць дасягненне мэтавага параметру па інфляцыі на 2019 г. без змены характару манетарных умоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0