Пракуратура Валожынскага раёна 5 лютага накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 40-гадовага рэцыдывіста у разбойным нападзе на пенсіянерку ў Ракаве, піша kraj.by

Пракурор Валожынскага раёна Юры Канапацкі распавёў:

— Абвінавачаны — ураджэнец Гомельскай вобласці. Здымае жыллё ў Ракаве. Мужчына шэсць разоў быў судзімы. У апошні раз — за крадзеж і разбой. Судзімасць не пагашаная. Увечары 29 лістапада 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён выціснуў шкло ў верандзе пенсіянеркі, залез у дом і прайшоў на кухню. Там яго сустрэла гаспадыня, якая жыла адна. Мужчына прыставіў сваёй ахвяры нож да горла і запатрабаваў грошы. Пацярпелая адказала, што грошай няма, і тады налётчык стаў патрабаваць спіртное і закуску.

Па словах Юрыя Канапацкага, пенсіянерцы давялося наліць госцю віна і нават пасмажыць яму яечню.

Выпіўшы і закусіўшы, мужчына забраў у гаспадыні мабільны тэлефон. Ён спрабаваў камусьці тэлефанаваць, але выпадкова набраў нумар нявесткі жанчыны. Неўзабаве прыбег яе сын. Разбойніку прыйшлося збегчы, а пацярпелыя выклікалі міліцыю.

Абвінавачаны чакае суда ў камеры следчага ізалятара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?