21.03.2019 / 23:08

Важная абвестка для карыстальнікаў платнай падпіскі nn.by 7

Шаноўныя падпісчыкі платнага кантэнту NN.BY! Мы хочам нагадаць, што некаторыя з вас аформілі падпіску з аўтаматычным працягам.

Мы вырашылі звярнуць на гэта вашу ўвагу, каб механічнае спісанне грошай на наступны перыяд не стала нечаканасцю.

Калі вы хочаце, каб ваша падпіска падаўжалася аўтаматычна, вам нічога не трэба рабіць.

Каб адмяніць аўтаматычнае падаўжэнне падпіскі, вам трэба выканаць наступныя крокі:

1. Увайсці ў свой акаўнт. У блоку з інфармацыяй пра падпіску націснуць «Змяніць».

2. У графе «Статус» націснуць «Змяніць».

3. У форме «Новы статус» абраць «Адмяніць падпіску» і пазначыць «Змяніць статус падпіскі». Пасля націснуць «Захаваць».

Усё, пасля гэтага ваша падпіска не будзе падаўжацца ў аўтаматычным рэжыме. Пасля сканчэння аплачанага перыяду доступ да ўсіх платных артыкулаў будзе закрыты. Пры жаданні зможаце падпісацца зноў — з аўтаматычным працягам ці без.

Аўтаматычны працяг падпіскі магчымы толькі пры аплаце банкаўскай карткай. Сума за новы перыяд будзе спісвацца ў апошні дзень дзеяння папярэдняга.

Каб падпіска аўтаматычна працягвалася па сканчэнні абранага перыяду, вам трэба будзе пакінуць птушачку ў форме выбару перыяду падпіскі каля акна «працягваць падпіску аўтаматычна»:

Нагадаем, што падпіска дае неабмежаваны доступ да ўсіх платных артыкулаў на нашых сайтах («Наша Ніва», «Наша Ніна», «Наша гісторыя») цягам абранага перыяду. Акрамя таго, падпіска — гэта і ваша падтрымка незалежнага беларускамоўнага партала.

Пішыце нам на nn@nn.by з любымі пытаннямі і прапановамі.

4
Мёрскі хлапец / Адказаць
07.02.2019 / 09:16
Хлопцы! 50 рублёў крыху мнагавата... :-(
Правядзіце апытанку: Якую суму лічыце аптымальнай для афармлення падпіскі?
Можа, калі зменьшыць лічбу, атрымаеце агульны вынік большы?    Рэд. 50 рублёў на год - гэта шмат? Гэта 14 капеек за дзень - за штодзённыя навіны.
4
хамса / Адказаць
07.02.2019 / 09:57
Рэд., а Насцям Рыбкам, журналістам і прэзідэнтам - 50% зніжку, не?
6
хамса / Адказаць
07.02.2019 / 10:15
>незалежнага беларускамоўнага партала.
угу.. хто ў гэтым свеце незалежны? і ў каго гэта было незалежнае меркаванне? вось была ў пачатку 90-х партыя піва.. вось можа яна? хаця.. іх першымі назавуць жа залежнымі)
чаму ў 'гісторыі' сапраўдная гісторыя платная, а міфалогія (прапагандысцкія артыкулы для замбавання) бясплатная? хто за, тое, каб яна была бесплатная, заплаціў?
пакуль што бачна, што партал застаўся такі ж незалежны (ад меркавання чытачоў), але цяпер ужо за іх грошы
нездарма вы ў рэйтынгу наведвальнасці сайтаў за студзень з саўбелкай практычна на адным месцы (накруцілі там сабе 0,01%))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру