Цвярскі суд Масквы працягнуў арышт футбалістам Аляксандру Какорыну і Паўлу Мамаеву, піша championat.com

Пасяджэнне адбылося ў сераду. Футбалісты застануцца ў СІЗА «Бутырка», як мінімум, да 8 красавіка. У ходзе пасяджэння адвакат Какорына Андрэй Рамашоў звярнуў увагу на тое, што яго кліенту пагражае замена каленнага сустава на штучны, калі ён застанецца пад арыштам. Таксама сем'і Какорына і Мамаева былі гатовыя ўнесці заклад.

Тэрмін арышту Какорын і Мамаева працягваюць другі раз. У кастрычніку суд адправіў іх у СІЗА да канца снежня, затым пастанавіў пакінуць у ізалятары да лютага.

Нагадаем, што 8 кастрычніка Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым - чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0