Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка «асатанеў». Так яна пракаментавала яго словы, што ў нізкім узроўні дабрабыту ўкраінцаў вінаватая Расія, бо яна закрыла свой рынак для ўкраінскіх тавараў.
«Пятро Аляксеевіч асатанеў, як відаць — у здаровым розуме так нават хлусіць не атрымаецца. Увесь гэты час Парашэнка асабіста кіраваў знішчэннем расійска-ўкраінскіх гаспадарчых сувязяў, што і прывяло да каласальных эканамічных і фінансавых страт украінскага народа», — сказала яна.