29-гадовы мужчына з ліпеня па кастрычнік 2018 года ў адным з буйных магазінаў сталіцы выкрадаў мабільныя тэлефоны, паведамляе СК.

Як прадстаўніка гандлёвай маркі, яго накіравалі ў краму бытавой тэхнікі ў Мінску. Працуючы там, звярнуў увагу, што ў кабінеце загадчыка ў вольным доступе захоўваюцца дарагія мабільныя ва ўпакоўках. Калі загадчык выходзіў з кабінета, мужчына іх выкрадаў па адным. Пасля сам запаўняў гарантыйны талон і ставіў пячатку крамы, да якой ён меў доступ як прамоўтар.

Мабільныя ён здаваў у ламбард, а атрыманыя грошы марнаваў у казіно. Калі мужчына ў першы раз адправіўся ў казіно, яму ўдалося выйграць буйную суму. Пасля гэтага ён выкупіў у ламбардзе смартфон і вярнуў яго назад у кабінет загадчыка. На той момант прапажу не выявілі. Калі выйграваць не атрымлівалася, ён вяртаўся і зноў краў тэлефоны.

Усяго мужчына выкраў 19 мабільных тэлефонаў і смарт-гадзіннікаў на агульную суму больш за 30 тысяч рублёў.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0