06.02.2019 / 18:36

Расія ўсталёўвае галюцынагенную зброю на караблях 7

Расійскі ваенна-марскі флот пачаў аснашчаць ваенныя караблі зброяй «візуальнай аптычнай інтэрферэнцыі», якая можа выклікаць галюцынацыі і млоснасць у ворагаў, паведамляе The Times.

Устаноўка «5P-42 Філін» была распрацавана ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце чалавечага мозга. Яна прызначана для асляплення і дэзарыентацыі ворагаў з дапамогай хуткіх імпульсаў высокаінтэнсіўных светлавых прамянёў.

«Філін» выпускаецца дзяржаўнай кампаніяй «Расэлектроніка» і ўсталёўваецца на фрэгаты «Адмірал Касатонаў» і «Адмірал Гаршкоў». Чакаецца, што прыбор усталююць яшчэ два фрэгаты, якія будуе Расія.

Устаноўка адносіцца да класа несмяротнай зброі і яе могуць выкарыстоўваць ноччу і ў прыцемках на адлегласці да двух кіламетраў. Падчас выпрабаванняў добраахвотнікі не змаглі пацэліць у судны, узброеныя «Філінам».

Выданне адзначае, што «Філін» можна ўжываць і на сушы. Ён здольны ўплываць на работу прыбораў начнога бачання, лазерных дальнамераў і сістэмы нацэльвання кіраваных процітанкавых ракет.

1
Zyrafa / Адказаць
06.02.2019 / 18:51
Телевизорами с Киселевым и Соловьевым корабли скотчем оклеили?
2
Котіс / Адказаць
06.02.2019 / 19:05
Нейкая лабуда. Чарговая вундэрвафля. Я спачатку падумаў, што кожнаму матросу какаін выдаюць, а яны ў сваю чаргу будуць ім дзяліцца з матросамі варожага флоту.
3
a.hto.tam.idze / Адказаць
06.02.2019 / 19:13
Мэтай стваіцца жаданне зраўнаваць сілы для ўвесь час п'яных расейскіх матросаў, якія і цвярозымі нікуды патрапіць ня здоляць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру