У 90% выпадкаў умовы надвор'я ў сталіцы, як і ва ўсёй краіне, фармуюцца пад уплывам акваторыі Балтыйскага мора і Заходняй Еўропы, паведаміў журналістам 6 лютага начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі, піша «Минск-новости».

— Існуе ўсеагульнае памылковае меркаванне, што тое надвор'е, якое было ў Маскве два дні таму, зараз у нас. Гэта ў корані няслушна. На надвор'е ў сталіцы ўплываюць Заходняя Еўропа і акваторыя Балтыйскага мора, — адзначыў Бяганскі.

Паводле яго слоў, каб скласці прагноз надвор'я для Беларусі, трэба прааналізаваць тэрыторыю ўсёй Еўропы. Акрамя яе заходняй часткі і акваторыі Балтыйскага мора на надвор'е ў нашай краіне таксама ўплывае поўдзень: Чорнае і Міжземнае мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0