06.02.2019 / 20:40

Улады Венесуэлы знайшлі «зброю з ЗША для тэрарыстаў» 24

Улады Венесуэлы канфіскавалі партыю зброі ў аэрапорце на поўначы краіны, якая прыбыла з ЗША. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter намеснік міністра па пытаннях прафілактыкі і бяспекі грамадзян Венесуэлы Эндэс Паленсія.

Зброю знайшлі на складзе ў міжнародным аэрапорце Валенсіі (штат Карабоба). Яна, па словах Паленсіі, прыбыла ў Венесуэлу 3 лютага на борце самалёта Airbus N881YV з Маямі, ЗША.

Паленсія удакладніў, што ўся знойдзеная зброя прызначалася для «тэрарыстычных груповак». Яе перадалі ў генпракуратуру для расследавання. Сілавікі маюць намер знайсці асоб, адказных за фінансаванне «тэрарыстычных груповак, якія спрабуюць парушыць мірнае жыццё народа Венесуэлы».

0
Казік / Адказаць
06.02.2019 / 20:45
А знайшлі пацукоў, якімі тэрарысты збіраліся водазабеспячэнне атруціць?
0
Ваўкалак / Адказаць
06.02.2019 / 20:50
Зараз пойдзе праграма: "Нафта ў абмен на паслугі БТ".
1
Дед Мороз / Адказаць
06.02.2019 / 20:53
и для этого нужно было столы поставить и красно-бардовой скатертью застелить :) фэйк как всегда :)
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру