У Лельчыцкім раёне супрацоўнікам ДАІ прыйшлося спыняць трактарыста-бяспраўніка са стралянінай, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары ў вёсцы Баравое. Увагу ДАІ прыцягнуў трактар, які ехаў па дарозе населенага пункта без нумароў. На патрабаванне спыніцца кіроўца не адрэагаваў.

Супрацоўнікі ДАІ папераджальна стрэлілі з табельнай зброі ў паветра. Спынілі трактарыста толькі стральбой па колах.

Парушальнікам аказаўся 32-гадовы жыхар Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, які на асабістым трактары падпрацоўваў у Гомельскім рэгіёне. Паведамляецца, што мужчына раней быў пазбаўлены правоў за п'яную язду. На мужчыну склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0