2018 год стаў чацвёртым самым цёплым годам за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў згодна са справаздачай NASA і Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA). Сярэдняя сусветная тэмпература ў 2018 годзе была на 0,79°C вышэй сярэднегадавых велічынь у ХХ стагоддзі.

Сярэдняя тэмпература на паверхні мора была на 0,66°C вышэй сярэднегадавой, у той час як тэмпература паверхні сушы была вышэй на 1,12°C.

Сярэднесусветныя тэмпературы ў 2018 годзе былі аднымі з самых высокіх, пачынаючы з 1880 года. Мінулы год заняў чацвёртае месца — пасля 2016 года (самы цёплы), 2015 года (другое месца) і 2017 года (трэцяе месца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0