Былы прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва прысуджаны да 12 гадоў і 11 месяцаў турмы па абвінавачванні ў карупцыі і адмываньні грошай.
Як устанавіў суд, Лула да Сілва атрымаў дом і зямельны ўчастак у Сан-Паўлу ў абмен на некаторыя прывілеі камерцыйным арганізацыям. Па дакументах уладальнікамі дома лічыліся людзі з акружэння палітыка.
Лула Да Сілва быў прэзідэнтам Бразіліі з 2003 па 2011 год.
У 2016 годзе ён ужо быў асуджаны на дзевяць з паловай гадоў паводле іншай справе з аналагічнымі абвінавачваннямі. Пазней Вярхоўны суд павялічыў яму тэрмін да 12 гадоў і аднаго месяца.