Авіякампанія «Белавія» вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.

Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Казань, Кішынёў, Рым і Франкфурт. Кошт квіткоў складзе ў адзін бок 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы. Час рэалізацыі білетаў - 7 лютага з 9.00 да 23.59 па мінскім часе.

Перыяд падарожжа: з 8 лютага па 7 сакавіка (дата вяртання па другім купоне). Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск.

Напрыклад, квіток у Рым (вылет 24 лютага, вяртанне 27 лютага каштуе 262 рублі)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0