Temir Sydykbekov RFE/RL

Temir Sydykbekov RFE/RL

Вучням ульянаўскай гімназіі №33 далі на абед вафлі з мучнымі чарвякамі ўнутры, паведамляюць «Idel.Реалии» са спасылкай на бацькоў вучняў.

Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе адміністрацыі Ульянаўска. Там прызналі факт пастаўкі няякаснай прадукцыі і запэўнілі, што яна была «неадкладна канфіскавана».

Ва ўпраўленні горада, у сваю чаргу, заявілі, што пасля праверкі была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці група ўнутранага кантролю пастаўшчыка харчавання - кампаніі «Альтэрнатыва», а загадчыка вытворчасцю кампаніі звольнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0