Старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо даў вялікае інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння». Сярод іншага, ён расказаў, якія цікавыя тэхнічныя навінкі з'явіліся на ўзбраенні ведамства.

«У 2018 годзе мы завяршылі выпрабаванні і паставілі на баявое дзяжурства высокатэхналагічнае цеплавізійнае абсталяванне беларускай вытворчасці. Яно мае аўтаномнае выкананне, дазваляе на значных адлегласцях, у любое надвор'е і час сутак выяўляць чалавека, аўтамабіль або іншыя аб'екты. Тэхналогіі імкліва развіваюцца, але і мы не адстаем», — патлумачыў Лапо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?