Памежны камітэт і Мытны камітэт Беларусі спадзяюцца павялічыць колькасць міжнародных памежных пераходаў на мяжы з Літвой.

Пакуль іх пяць — «Прывалка» каля Гродна, «Беняконі» каля Ліды, а таксама «Каменны Лог, Лоша і Катлоўка на ўчастку паміж Ашмянамі і Астраўцом.

фота Юрыя Мазалеўскага, sb.by

фота Юрыя Мазалеўскага, sb.by

«Прапрацоўваецца магчымасць змены статусу пунктаў спрошчанага пропуску «Відзы», «Мальдзевічы», «Доцішкі» і «Парэчча» на міжнародны.

У гэтым статусе ўжо з лютага 2017 працуе пункт «Лоша», што ў нейкай меры дазволіла разгрузіць «Каменны Лог»», — патлумачыў у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння» старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо.

Сінім пазначаныя існуючыя міжнародныя пераходы, чырвоным — тыя, што могуць з'явіцца неўзабаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?