president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адзначае спакой на фінансавым рынку краіны, у чым бачыць і немалую заслугу Нацыянальнага банка. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаўрам, піша БелТА.

Гаворачы аб бягучай сітуацыі, кіраўнік дзяржавы канстатаваў спакой на фінансавым рынку і адсутнасць якой-небудзь насцярожанасці ў сувязі з гэтым у грамадстве. «Як бы нас нехта там не падкрытыкоўваў, тое, што было, і тое, што ёсць, — гэта неба і зямля. Можа, камусьці не падабаецца занадта жорсткая фінансавая палітыка ў дзяржаве, але яна накіравана на захаванне стабільнасці. Таму я баюся казаць дзякуй, але тым не менш работнікі Нацыянальнага банка заслугоўваюць гэтай падзякі», — заявіў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што кіраўнік Нацбанка нясе персанальную адказнасць за забеспячэнне фінансавай стабільнасці. «Кіраўнікі камерцыйных банкаў ведаюць гэтыя падыходы. Імкніцеся знайсці з імі агульную мову і выбудаваць бяспечную работу ў сферы фінансаў. У апошні час мы менш гаворым пра грошы, фінансы. Кажуць, грошы любяць цішыню. Мы кіруемся гэтым прынцыпам», — адзначыў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0