У фільме «Гульня ў імітацыю» Алана Т'юрынга сыграў Бенедыкт Камбербэтч

У фільме «Гульня ў імітацыю» Алана Т'юрынга сыграў Бенедыкт Камбербэтч

Аўдыторыя брытанскай медыакарпарацыі «Бі-бі-сі» прызнала матэматыка Алана Т'юрынга найвялікшай асобай XX стагоддзя. Вынікі галасавання падвялі ў прамым эфіры другога канала «Бі-бі-сі» 5 лютага.

Галасаванне прайшло пасля паказу цыкла дакументальных праграм «Куміры». Выйшла сем выпускаў, кожны з якіх быў прысвечаны чатыром выбітным прадстаўнікам у пэўнай катэгорыі. Гледачам прапаноўвалася вызначыць лепшага ў кожнай з катэгорый, а потым выбраць сярод іх фіналіста.

Найвялікшымі лідарам быў прызнаны Нэльсан Мандэла, мастаком - Пабла Пікаса, спартсменам — Махамед Алі, артыстам — Дэвід Боўі. Т'юрынг заваяваў перамогу ў катэгорыі «Найбуйнейшыя навукоўцы» і пасля гэтага набраў больш за ўсё галасоў у фінале.

Матэматык і крыптограф Алан Т'юрынг найбольш вядомы тым, што яму ўдалося ўзламаць нямецкую шыфравальную машыну «Энігма» у часе Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0