Былы біятланіст зборнай Беларусі, а цяпер трэнер Уладзімір Аленішка распавёў аб тэставанні лыжнай змазкі беларускай вытворчасці, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».
By.tribuna.com
— Лыжы, якія былі наогул без змазкі, паехалі лепш, чым з нашай беларускай. Першы блін сабаку. Тэставанне паказала, што змазка наогул не трымаецца на лыжах — праз метраў 700, можа быць, максімум кіламетр, яе наогул не застаецца. Даследаванні паказалі, што не хапае цвёрдасці. Увесь парафін быў вельмі мяккі, — сказаў Уладзімір Аленішка.