Амерыканская тэлесетка Fox абвясціла, што мультсерыял «Сімпсаны» працягнулі на два сезоны.

Зараз Fox транслюе 30-ы сезон «Сімпсанаў». Як адзначае Variety, з улікам новых 31 і 32-га сезонаў сумарна будзе выпушчана 713 эпізодаў серыяла. Такім чынам, «Сімпсаны» замацуюць статус самага працяглага серыяла ў гісторыі амерыканскага тэлебачання, які выходзіць у прайм-тайм.

Галоўныя героі шоу - сям'я Сімпсанаў, што парадзіруе сярэдніх амерыканцаў — Гамер, Мардж і трое іх дзяцей. Да паўнавартасных серый было выпушчана некалькі кароткаметражных мультфільмаў, першы з якіх быў паказаны 19 красавіка 1987 года. Трансляцыя першага сезона пачалася 17 снежня 1989 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0