Фота: Wikimedia Commons.

Фота: Wikimedia Commons.

Парыж плануе падтрымаць перагляд так званай газавай дырэктывы падчас галасавання ў ЕС, запланаванага на пятніцу.

«Мы не хочам павялічваць нашу залежнасць ад Расіі і тым самым шкодзіць інтарэсам краін ЕС, такіх, як Польшча і Славакія», — сказалі ў Парыжы.

«Да гэтага часу немцы лічылі Нідэрланды, Бельгію, Аўстрыю, Грэцыю і Кіпр сваімі саюзнікамі. Але гэтага недастаткова. Без Парыжа федэральнаму ўраду будзе цяжка прагаласаваць так, каб забяспечыць яго волю», — гаворыцца ў матэрыяле.

Еўракамісія імкнецца атрымаць узгоднены набор энергетычных правілаў ЕС, якія будуць прымяняцца да марскіх трубаправодаў, як гэта адбываецца ў выпадку з наземнымі трубаправодамі.

Брусель будзе правяраць, ці адпавядае трубаправод заканадаўству ЕС, ці няма рызыкі негатыўнага ўплыву на ўнутраны газавы рынак і ці не адаб'ецца гэта негатыўна на бяспецы паставак або канкурэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0