Расійская фігурыстка Таццяна Наўка пасля замужжа з прэс-сакратаром расійскага прэзідэнта Дзмітрыем Пясковым магла захаваць за сабой рахунак у швейцарскім філіяле Banque Internationale à Luxembourg. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі цэнтра «Дасье», вынікі расследавання якіх прыводзіць «Дождж».

У распараджэнні «Дасье» апынуліся дакументы аб адкрыцці рахунку. Там сказана, што ён быў адкрыты 20 лютага 2014 года — яшчэ да вяселля Наўкі і Пяскова. Неназваныя крыніцы «даслалі» журналістам электронную версію апавяшчэння аб адкрыцці замежнага рахунка, складзенага ад асобы Наўкі.

Каб пацвердзіць, што швейцарскі рахунак Наўкі дагэтуль не закрыты, «Дасье» адправіў на яго пяць еўра. Нумар рахунку быў распазнаны і прывязаны да імя «Наўка Таццяна». У банку журналістам пацвердзілі, што плацёж прайшоў паспяхова.

Закон забараняе Наўка мець замежны рахунак як жонцы дзяржаўнага служачага. Яна сказала «Дажджу», што адкрытага рахунка ў яе няма. Дзмітрый Пяскоў заўважыў, што рахункі ў яго жонкі былі, калі яна жыла ў ЗША, але цяпер яны закрытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0