Здарэнне адбылося 2 лютага. У міліцыю паступіла інфармацыя, што на станцыі Памыслішча на хваставым вагоне цягніка катаецца кампанія маладых людзей, паведамляе guvd.gov.by

Міліцыя зрэагавала хутка. Неўзабаве супрацоўнікамі АМАП у лясным масіве была заўважаная група падлеткаў, якая ехала ў бок прыпынку Гай.

Тут і былі затрыманыя 5 непаўналетніх, калі паспрабавалі праехаць на грузавым цягніку да прыпынку «Курасоўшчына». Усе падлеткі, узростам ад 11 да 16 гадоў, былі перададзеныя для разгляду ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0