Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб унясенні зменаў у Канстытуцыю адносна стратэгічнага курсу дзяржавы на ўступленьне ў ЕС і НАТА, паведамляе УНІАН.

Законапраект, унесены Пятром Парашэнкам, падтрымалі канстытуцыйнай большасцю: 334 дэпутаты з 385.

Размова пра змены ў артыкулы 85, 102 і 116 Канстытуцыі Украіны, якімі прадугледжаная адказнасць Вярхоўнай Рады, прэзідэнта і ўрада за інтэграцыю Украіны ў НАТА і ЕС.

Перад гэтым Канстытуцыйны суд Украіны ў сваім заключэнні прызнаў названы дакумент адпаведным Канстытуцыі.

УНІАН

УНІАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0