Моўны актывіст Ігар Случак як і штогод дасылае ў гар-, рай- і сельскія выканкавы звароты, каб яму прадставілі лічбы колькасці зваротаў на беларускай і расейскай мовах.
Атрымаў адказ Случак і з Падгор’еўскага сельскага выканаўчага камітэта Магілёўскага раёна. Што тычыцца лічбаў, то Падгор’еўскі выканкам за год разгледзеў 12 зваротаў: 7 былі на расейскай мове, а 5 — на беларускай.
Аднак найбольш звяртае ўвагу дзяржаўны герб Беларусі, які надрукаваны на афіцыйным планку сельвыканкама. Абрасы нашай краіны на гербе зусім не адпавядаюць тым, што існуюць насамрэч.