Усё пачалося яшчэ ў красавіку 2018 года. Жанчына ў сацсетцы пазнаёмілася з мужчынам, які назваўся разведзеным 52-гадовым мараком з ЗША, піша СК.

Праз некалькі месяцаў мужчына сказаў, што ў яго заканчваецца кантракт у Тайландзе і каб адтуль з'ехаць, яму патрэбныя неабходныя дакументы. Ён прасіў аказаць дапамогу пры дастаўцы яму гэтых дакументаў. Жанчына павінна была атрымаць пасылку і адправіць яму ў Тайланд. У наступных лістах гаварылася пра тое, што пасылка ўжо ў Беларусі, аднак для яе атрымання неабходна аплаціць мытны збор.

Усяго даверлівая жанчына ў некалькі этапаў пералічыла на прадастаўленыя ёй рэквізіты больш за 41 тысячу даляраў ЗША, узяўшы пазыку ў знаёмых і аформіўшы крэдыты.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што пацярпелая пералічвала грошы на рахунак у Гану. Следчым накіраваны міжнародныя запыты аб аказанні прававой дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0