07.02.2019 / 15:59

«Беларуская моладзь не адчувае сваёй датычнасці да Русі» — топ-5 цытат з развагаў Фёдара Поўнага 20

Настаяцель храма Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны даў вялікае інтэрв'ю «Мінск-Навіны», у якім паразважаў пра саюзную дзяржаву, а таксама сувязі паміж Беларуссю і Расіяй.

Фёдар Поўны.

Здабыўшы так званую незалежнасць (разамкнуўшы счэпку), мы засталіся сам-насам з сабой. Гэта значыць, атрымаўшы незалежнасць, мы атрымалі каласальную адказнасць за сябе. І як ні дзіўна, беларусы не прывыклі разглядаць сябе па-за саюзам, па-за імперыяй, па-за вялікімі палітычнымі утварэннямі.

***

Сыходзяць пакаленні, якія жылі ў Савецкім Саюзе. Беларуская моладзь не адчувае сваёй датычнасці да ўсходнеславянскай супольнасці, да Русі, з якой выйшлі тры нашых дзяржавы.

***

У значнай ступені наша нацыянальная дзяржаўная свядомасць грунтуецца на каштоўнасцях савецкага перыяду. Беларус як грамадзянін быў сфармаваны сацыялістычным мінулым, і гэта робіць нас у нейкай меры унікальнымі.

***

Падручнікі па гісторыі Беларусі дагэтуль адлюстроўваюць міфы пра сілу некаторых суседніх народаў, беларускімі героямі лічацца не беларускія грамадскія дзеячы. У Расіі школьнікі, наадварот, вывучаюць імперыялістычную вялікадзяржаўную палітыку сваёй дзяржавы.

***

Мы — пакаленне, якое яшчэ памятае пачуццё локця, а новыя пакаленні, вывучаючы такія падручнікі, будуць расіян называць акупантамі, а расіяне будуць глядзець на беларусаў альбо як на частку рускага народа, альбо як на чужы народ.

3
LitvinM / Адказаць
07.02.2019 / 16:09
Нейкія цмяныя выказваньні - і нашым і вашым, а ў рэшце так і не зразумець, што сказаў
5
Котіс / Адказаць
07.02.2019 / 16:25
А калі б і адчувала, было бы лягчэй? Кіеўская Русь гэта Украіна! Масковія тут не пры чым, А беоарусы і украінцы братнія народы з агульнымі інтарэсамі. Хаця ў мінулым і былі паміж намі часам спрэчкі і сутыкненьні, але зараз мусім быць разам.
4
Свободный / Адказаць
07.02.2019 / 16:41
Не знаю я как молодёжь вообще не интересуюсь подобными кадрами
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру