07.02.2019 / 16:42

Зась пра сваё прызначэнне генеральным сакратаром АДКБ: Арменія не адказвае на прапанову аб сустрэчы

Беларусь разлічвае на кансенсус у пытанні прызначэння свайго прадстаўніка на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Пра гэта сёння журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась, кандыдатура якога праходзіць узгадненне, паведамляе БелТА.

У статуце АДКБ прадугледжана магчымасць прыняцця рашэння аб прызначэнні генеральнага сакратара абмежаваным складам. «Але гэта не найлепшы варыянт. Такія рашэнні павінны прымацца кансенсусам. Гэта залог для нармальнай, бесперабойнай працы. Спадзяемся, што такое рашэнне, кансенсусам, адбудзецца ў найбліжэйшы час», — адзначыў Станіслаў Зась.

Працэс узгаднення пакуль што ніяк не прасоўваецца, канстатаваў ён. Сустрэча з прэм'ер-міністрам Арменіі яшчэ не адбылася.

«Прапанову сустрэцца ў любы зручны час для армянскага боку даслалі. Пакуль што адказу не атрымалі», — сказаў Станіслаў Зась. Усе астатнія дзяржавы — сябры АДКБ выказалі падтрымку кандыдатуры ад Беларусі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру