07.02.2019 / 17:29

Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі — цяпер канчаткова 52

Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах, пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, канчаткова разбураны, піша «Радыё Свабода».

Пра гэта Свабодзе паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.

«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастамэнце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разламаны. Пастамэнт цэлы, але лава разбураная. Прычым бачна, што цэлая сьцежка вытаптаная ад лесу да лавы. Відаць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», — сказала Шапуцька.

Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй не вядомы.

На месца здарэньня выклікалі міліцыю.

Нагадаем, у апошні раз лаву Клінтана разбівалі 1 лютага.

У Курапатах разбілі лаву Клінтана

15
LitvinM / Адказаць
07.02.2019 / 17:19
Гэта вось тыя самыя ў якіх вочы "адкрылісь" і якія перасталі баяцца  і Бога, і д'ябла, якім танцы і пляскі на могілках за радасьць, якім кабак на касьцях - мілата, якім крыжы валіць - годнасьць здабываць. Гэта ужо не будучыня, гэта ўжо рэчаіснасьць нашага насельніцтва.
11
ooo / Адказаць
07.02.2019 / 17:19
Голову тухлыми яйцами разбить этому вандалу.
11
Юзік Крулеўскі / Адказаць
07.02.2019 / 17:40
І якіх толькі пачвараў не выхаваў гэты рэжым! 
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру