16.02.2019 / 11:58

На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 7

На трасе М6 плануюць у тэставым рэжыме ўсталяваць камеры, якія будуць фіксаваць сярэднюю хуткасць на ўчастку дарогі, перадае «Вячэрні Гродна».

Як будзе працаваць сістэма? Напрыклад, кіроўца заязджае на пэўны ўчастак з хуткасцю 120 км/г, што недапушчальна, а там, дзе стаіць камера, хуткасць зніжае да 80 км/г, а потым зноў яе павялічвае да 120 км/г. Але, напрыклад, за Скідзелем або Шчучынам сістэма вылічыць сярэднюю хуткасць і калі яна будзе вышэйшай за дапушчальную, уласніку аўто прыйдзе «ліст шчасця».

Мяркуецца, што гэтая сістэма таксама будзе бачыць, ці ёсць тэхагляд і страхоўка на аўтамабіль, а таксама ці прышпілены кіроўца.

1
Лицеист / Адказаць
16.02.2019 / 12:22
Лепш бы паднялі хуткасць дазволеную да 120, як на магілёўскай трасе.
6
Lisoid Kotov / Адказаць
16.02.2019 / 12:56
Жесть, а не система. Никогда не понимал автомобилистов. Через это мнимое "удобство" с владением авто вас доят как хотят. Стоят ли эти машины того? Дают чувство уверенности в себе?))
0
Вадзім / Адказаць
16.02.2019 / 13:57
Lisoid Kotov, машына не псіхатэрапеўт, упэўненасьці ня дасьць. Машына гэта проста рэч, якая мае пэўны кошт валодання. Кожны сам па сітуацыі глядзіць, ці гатовы ён заплаціць за нешта, што асабіста яму гэтая рэч дае.
Мне з машынай весялей, чым безь яе. Ці патрэбная машына Вам - без паняцця, і мне гэта не цікава.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру