Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Ілля Басько распавёў пра тое, што сына вядомага ў мінулым футбаліста Аляксандра Лухвіча Іллю адпусцілі пад заклад. Яго дзяўчыну адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы, паведамляе АНТ.

Шырокі рэзананс атрымалі відэа, дзе Ілля Лухвіч на Інфініці сваёй маці шматкроць парушае ПДР. Паведамлялася, што ён парушыў правілы на 7 гадоў пазбаўлення правоў і 2 тысячы даляраў штрафаў. Аднак па некаторых эпізодах яго пакараць не могуць, бо скончыўся тэрмін даўнасці.

Супраць Лухвіча распачалі крымінальную справу. Яго падазраюць у махлярстве з продажам мабільных тэлефонаў.

Чытайце таксама:

Футбаліст ганяе па Мінску на дарагой машыне і фіксуе «подзвігі»-парушэнні ў сябе ў інстаграме ВІДЭА

«Футбаліста-гоншчыка» Лухвіча затрымалі, мамчына аўто арыштавалі. Бацька: Мне сорамна за сына