07.02.2019 / 18:09

У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

У Мінску адкрыўся рух па кіламетровым кавалку Паўднёвай магістралі. Гэта новая дарога, якая ідзе ўздоўж чыгуначных шляхоў у паўднёвым кірунку.

Цяпер можна даехаць па хуткаснай магістралі ад Аэрадромнай да станцыі «Мінск-Паўднёвы». А дарогу працягваюць будаваць у бок вуліцы Сярова, каб пасля вывесці на МКАД.

Пакуль адкрыты першы кіламетр дарогі.

Паўднёвая магістраль знаходзіцца непадалёку ад вуліцы Маякоўскага, але з адваротнага боку чыгункі.

0
Алесь Беларус / Адказаць
07.02.2019 / 19:24
Цяпер можна даехаць па хуткаснай магістралі ад Аэрадромнай да станцыі «Мінск-Паўночны». Там не пау́ночны, там пау́днёвы. Выпрау́це калi ласка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру