Іван Рамановіч вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта. Адпаведны ўказ 7 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
***
Рамановіч Іван Пятровіч нарадзіўся 5 ліпеня 1954 года ў вёсцы Зады Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1981) па спецыяльнасці «правазнаўства».
Працоўны шлях пачаў у 1969 годзе як рабочы-паліграфіст.
Пасля службы ва Узброеных сілах працоўная дзейнасць была звязана з органамі ўнутраных спраў, дзе праслужыў амаль 30 гадоў, з іх больш за 20 — быў кіраўніком.
У 1982-1984 гадах служыў у Афганістане. Службу ў органах унутраных спраў скончыў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю крымінальнай міліцыі МУС.
З 2002 года, з'яўляючыся супрацоўнікам МУС, быў прыкамандзіраваны да Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі ў якасці галоўнага спецыяліста аддзела эканамічнай бяспекі, куды пасля перайшоў на асноўную працу (2004-2008 гады).
З мая 2008 года з'яўляўся начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю па Мінску Камітэта дзяржаўнага кантролю. З 27 студзеня 2015 года працаваў першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.