Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэнне аб забароне служэння ў Беларусі пробашча Паўла Кнурака. Адказ адмоўны.

Дадаткова тлумачыцца, што на падставе дзейнага заканадаўства ўпаўнаважаны мае права не ўказваць прычыну адмовы.

Старшыня парафіяльнай рады Пётр Глод гаворыць, што незадаволены такім адказам Гулякі.

«Мы ведаем, што існуе інструкцыя, якая дазваляе Гуляку не адказваць на нашыя пытанні. Але ж мы звярнуліся да яго чыста па-чалавечы і меркавалі, што можам атрымаць на зварот таксама людскія тлумачэнні. А тут адпіска!» — абураецца Пётр Глод.

«І другое: як гэта «няма падставы для перагляду»? Мы, простыя вернікі, са сваімі просьбамі і пытаннямі хіба не падстава для яго? Пад зваротам было каля 200 подпісаў, сабраных за адзін дзень. Атрымліваецца, што ён не паважае нас як людзей?..» — дадае спадар Пётр.

Паводле старшыні парафіяльнай рады, віцебскія каталікі не збіраюцца маўчаць і будуць пісаць яшчэ адзін зварот — у адміністрацыю прэзідэнта.

Чытайце таксама: Улады забаранілі служэнне ў Беларусі яшчэ аднаму ксяндзу-паляку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?