ГІГ «Інвест»

ГІГ «Інвест»

Інтэрактыўны прыпынак з'явіцца да Еўрапейскіх гульняў на Нямізе, у раёне цяперашняга прыпынку, размешчанага бліжэй да Багдановіча. Ён будзе выкананы ў металічным корпусе з элементамі трыплекс-шкла.

Інтэрактыўны прыпынак ўяўляе сабой модульную сістэму, якая складаецца з высокатэхналагічнага прыпыначнага пункта з уласным асвятленнем, відэаназіраннем, кандыцыянерам і мноствам функцый.

ГІГ «Інвест»

ГІГ «Інвест»

Так, «разумны прыпынак» дапаможа людзям распланаваць маршрут перамяшчэння па горадзе на сэнсарным экране, знайсці ў інтэрактыўнай афішы падзеі, атрымаць актуальную інфармацыю аб прыбыцці транспарту, даведацца час і тэмпературу паветра. Тут можна будзе зняць грошы, аплаціць паслугі, купіць тавары ў вендынгавых аўтаматах, падзарадзіць гаджэты, электрасамакаты і сігвеі.

ГІГ «Інвест»

ГІГ «Інвест»

Для экстранай сувязі з міліцыяй ці МНС будзе ўсталяваная трывожная кнопка. На прыпынку таксама з'явяцца сродкі гукавой абвесткі (напрыклад, пра знаходжанне на прыпынку пасажыра з інваліднасцю), эфектыўныя ва ўмовах павышанага шуму. Усе элементы будуць абаронены антывандальным корпусам.

ГІГ «Інвест»

Рэалізоўвае праект кампанія «ГІГ Інвест», якая распрацоўвае, ўкараняе і абслугоўвае сістэмы электроннай чаргі, будуе слабаточныя сістэмы сувязі і вядзе іншыя кірункі.

— Інтэрактыўны прыпынак — гэта частка маштабнага праекта «Код горада», у аснове якога закладзены IT-тэхналогіі, якія дапамагаюць кіраваць гарадской інфраструктурай. Праект з'яўляецца сацыяльна арыентаваным, і ён фарміраваўся не адзін год. Над яго рэалізацыяй у розны час працавалі і працуюць сёння розныя групы таленавітых неабыякавых людзей, — казалі раней у групе прасоўвання праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?