mvd.gov.by

mvd.gov.by

У чацвер супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС на месцы злачынства пры атрыманні хабару затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Мінскі завод шасцерняў» Сяргей Пацкевіч, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Сяргей Пацкевіч

Сяргей Пацкевіч

Незаконныя дзеянні службовай асобы выявілі ў ходзе выканання задач па супрацьдзеянні карупцыі пры рэалізацыі дзяржаўных праграм мадэрнізацыі найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Хабар ад прадстаўніка замежнай камерцыйнай структуры ў памеры 20 тысяч еўра гендырэктар атрымаў у сваім працоўным кабінеце. Незаконнае ўзнагароджанне належала за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выкананні заводам сваіх дагаворных абавязацельстваў, звязаных з разлікамі за тэхналагічнае абсталяванне, якое пастаўляецца заводам.

У 2018 годзе ён ужо неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур.

Пацкевіч быў прызначаны на пасаду дырэктара ў жніўні 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0