«У 11.20 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што каля дома на пр-це Ракасоўскага знойдзены труп дзіцяці з пятлёй на шыі. Немаўляці на выгляд каля двух месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Па факце выяўлення цела дзіцяці з прыкметамі гвалтоўнай смерці следчым упраўленнем па Мінску распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

Па інфармацыі партала «Анлайнер», маці забітага дзіцяці нярэдка выпівала. А забіў дзіця нібыта айчым — і выкінуў у акно. Пасля жанчына пайшла ўніз і трымала дзіця на руках, там яе і заспелі міліцыянты.

Маці і яе сужыцеля затрымалі. Заведзеная крымінальная справа па факце забойства.

Журналісты tut.by таксама пагутарылі з суседзямі, якія распавялі, што жанчына жыла на 11 паверсе. Адтуль і выкінулі дзіця. А міліцыя затрымала двух хлопцаў, якія былі ў кватэры. Таксама ў міліцэйскай машыне забралі і маці дзіцяці. Жанчына сапраўды сядзела на снезе ў адным халаце, трымаючы дзіця на руках.

Ноччу дзіця доўга плакала, кажуць суседзі, дома хтосьці крычаў, клікаў маці забітага дзіцяці. Сціхла толькі пад раніцу.

Увогуле, кватэру жанчыны называюць прытонам, кажуць, там пастаянна хапала гасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0