9 лютага, у суботу, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0..- 6°С, пры праясненнях да -8°С, удзень — -2.. + 4°С, па паўднёвым захадзе да + 6°С. 

10 лютага ноччу праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне франтальнага падзелу. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5.. + 2°С, па ўсходзе пры праясненнях да -7°С, максімальная днём 0.. + 7°С.

11 лютага будзе адчувацца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3.. + 4°С, максімальная - днём 0.. + 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?