Галоўная фінансавая ўстанова краіны «настойліва рэкамендавала» камерцыйным банкам спыніць выдачу валютных крэдытаў насельніцтву.

Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аднаго з камерцыйных банкаў.

Паводле суразмоўцы агенцтва, Нацбанк тлумачыць гэта складанай сітуацыяй на ўнутраным валютным рынку краіны.

У лісце, які накіраваны ў камерцыйныя банкі, рэкамендавана ўзмацніць кантроль за мэтавым выкарыстаннем спажывецкіх крэдытаў, выдаваць спажывецкія крэдыты ў рублях толькі на набыццё тавараў беларускай вытворчасці.

У прэсавай службе Нацбанка каментаваць гэтую інфармацыю адмовіліся.

Радыё свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0