Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог, піша «Радыё Свабода».

«Па першым факце пашкоджаньня «лавы Клінтана» Менскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту заведзена крымінальная справа па 1 частцы 344 артыкула Крымінальнага кодэксу.

Што да апошняга факту — вядзецца праверка, па выніках будзе прынята працэсуальнае рашэньне».

Першая частка 344 артыкула прадугледжвае пакараньне ад грамадзкіх працаў да трох гадоў зьняволеньня за наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў або матэрыяльных абʼектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Другое за сёлета разбурэньне «лавы Клінтана» сьледчыя пакуль правяраюць.

Другое за сёлета разбурэньне «лавы Клінтана» сьледчыя пакуль правяраюць.

«Заўтра, у суботу, мы забяром з Курапатаў кавалкі лавы Клінтана, якую разбурылі невядомыя вандалы, і схаваем іх да лепшых часоў. Ёсьць прапанова, каб яны сталі асобным экспанатам у будучым музэі Курапатаў», — паведаміў Свабодзе кіраўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты, актывіст КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Паводле Алеся Чахольскага, сьледчыя, якія займаюцца праверкай факту вандалізму ў Курапатах, ня супраць таго, каб актывісты забралі з Курапатаў кавалкі лавы Клінтана.

«Сёньня я быў на допыце ў Сьледчым камітэце, даваў паказаньні як сьведка па крымінальнай справе аб апаганьваньні мэмарыяльнага знаку і адказваў на пытаньні адносна лавы Клінтана. Пра яе сьледчыя сказалі, што неабходныя сьледчыя дзеяньні з кавалкамі ўжо зробленыя, іх можна забраць.

Мяркуем, лепш кавалкі забраць і захаваць. Вырашылі паспрабаваць лаву аднавіць. Пакуль у Курапатах іх пакідаць нельга — расьцягнуць ці зьнішчаць канчаткова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?