08.02.2019 / 20:41

Беларусь хоча вырошчваць манга і авакада ў Зімбабвэ 12

Беларусь плануе супрацоўнічаць з Зімбабвэ ў сферах здабычы карысных выкапняў, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях развіцця бізнэс-супрацоўніцтва з Зімбабвэ, паведамляе БелТА.

Фото: Pixabay.

«Летась мы падпісалі кантракты на $58,2 мільёна. Пайшлі заказы на МТЗ, «Гомсельмаш», «Лідаграпраммаш», МАЗ, ідзе выраб тэхнікі.

Наступны напрамак супрацоўніцтва — сельская гаспадарка. Урад Зімбабвэ нам выдзяляе 10 тысяч гектараў зямлі, якая не была ў сельгасабароце. У сакавіку-красавіку мы накіроўваем тэхніку. Нашы спецыялісты вывучаюць склад глебы, глядзяць, якія неабходна ўнесці ўгнаенні, якая тэхніка неабходная. Выгадаваўшы рыс, пшаніцу, сою, мы будзем рэалізоўваць іх на мясцовым рынку.

Таксама ў планах — пасадка садоў: цытрусавыя, авакада, манга будзем пастаўляць у Беларусь, Расію і на рынак ЕС. Да канца года разлічваем закласці аснову, каб выйсці на вытворчасць мяса, малака, а ў далейшым і іх перапрацоўку», — сказаў Віктар Шэйман.

16
Чеснок / Адказаць
08.02.2019 / 21:20
Будет здорово, если они станут дешевле. Не многие белорусы употребляют авокадо, но тем не менее полезность его огромна.
4
Палкоўнік Зэман / Адказаць
08.02.2019 / 21:30
Дык ужо вырошчвалi афрыканскага сома. Няўжо нічому не навучыліся? Парадокс.
2
меркаванне / Адказаць
08.02.2019 / 21:46
Шэйман ужо надабываў нафту ў Венесуэле? Зара авакадамі заваліць? А з іншага боку, нікуды ж у прыстойнае месца ходу няма пасля санкцый за знікненне беларускіх палітыкаў.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру