Школьнікі з Мінска і Данецка сталі ўдзельнікамі сумеснага урока па рускай літаратуры, піша «Российская газета».
Ініцыятарам мерапрыемства стала настаўніца рускай мовы з Беларусі Валянціна Драбышэўская. Яна з'яўляецца лаўрэатам Пушкінскага конкурсу.
Валянціна Драбышэўская. Фота: Rg.ru.
Яе прапанову падтрымала настаўніца-русістка з Данецка Наталля Кіяніца. Педагог уваходзіла ў спісы лідараў конкурсу тры разы. Яе вучні падрыхтаваліся да анлайн-урока, запісалі відэапрывітанне і выканалі песню «Сонечны круг».
0
0
0
0
0
0